5 і 6 верасня ў горадзе Касцюковічы, прайшло свята прысвечанае Дню беларускай пісьменнасці.
Як рэха гэтага свята, 5 верасня, у рамках шостага школьнага дня, у нашай школе вучні сабраліся за круглым сталом, каб пагаварыць на тэму " Праз смуту стагоддзяў дайшло да нас слова".
Вучні гаварылі аб гісторыі беларускай пісьменнасці, аб знакамітых людзях зямлі беларускай. Чыталі вершы. Гучала беларуская мова.
Размова адбылася насычаная і цікавая.