У межах Тыдня духоўна- маральнага выхавання ў навучэнцаў 6 класа адбыўся адкрыты дыялог " Пагаворым пра дабрыню". У ходзе абмену думкамі дзеці падзяліліся шчырымі меркаваннямі пра тое, што такое дабрыня, добры чалавек, добры ўчынак. Школьнікі засяродзілі ўвагу на тым, што ў сучасным свеце дабрыня становіцца найгалоўнейшай чалавечай каштоўнасцю.